У дзень Сьвятога Валянціна (14 лютага, чацьвер) на філфаку БДУ (вул. К.Маркса, 31) а 12.45 у аўдыторыі 304 адбудзецца перакладчыцкі сэмінар «Вера — Надзя — Люба. Як мы сябруем з чэхамі»

У рамках сэмінару пройдзе прэзэнтацыя новай кнігі «Анёл» з сэрыі «Чэская калекцыя» з удзелам аўтара кнігі, супэр‑зоркі чэскай літаратуры Яхіма Топала. Таксама ўдзельнічаюць: Сяргей Сматрычэнка, Вераніка Бяльковіч, Марыя Мартысевіч, Андрэй Хадановіч, віртуальна —Багуміл Грабал і Ян Максімюк.

Чакаем усіх!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0