Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.

«З мэтай павышэння прыцягальнасці пасажырскіх перавозак і павышэння транспартных сувязяў рэгіёнаў Беларусі з суседнімі краінамі Беларуская чыгунка з 6 чэрвеня прызначыла новы цягнік міжнародных ліній №816/815 Гродна — Ліда — Вільня ў выглядзе трохвагоннага дызель-цягніка з месцамі для сядзення, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

У выніку прамыя чыгуначныя шляхі звяжуць Гродзенскі рэгіён з Літвой.

Новы цягнік будзе перавозіць пасажыраў па суботах і нядзелях. Час яго адпраўлення з Гродна — 05.44, з Ліды — 07.41, прыбыцця ў Вільню — 10.15.

У адваротным кірунку склад будзе адпраўляцца з Вільні ў 17.26 і прыбываць у Ліду ў 19.57, у Гродне — у 21.51.

Адлегласць ад Гродна да Вільні цягнік пераадолее за 4 гадзіны 30 хвілін.

На шляху руху прадугледжана тры прыпынкі — у Мастах, Лідзе і Беняконях.

Памежны і мытны кантроль будуць ажыццяўляцца ў Беларусі на станцыі Беняконі, у Літве — на станцыі Стасілас.

Праязныя дакументы на цягнік №816 / 815 Гродна — Вільня ўжо можна набыць у касах Беларускай чыгункі. Цана квітка з Гродна да Вільні складзе 195 тыс. рублёў, з Ліды да Вільні — 150 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0