Свет22

Джордж Сорас папярэджвае пра небяспеку новай сусветнай вайны

Інвестар-мільярдэр Джордж Сорас мяркуе, што існуе верагоднасць новай сусветнай вайны. Яе пачатак бізнэсмэн звязаў з магчымым правалам эканамічных рэформаў у Кітаі і канфліктам з азіяцкімі саюзнікамі ЗША.

Пра гэта Джордж Сорас заявіў на Брэтан-Вудскай канферэнцыі ў Сусветным банку, перадае РБК са спасылкай на выданне MarketWatch.

Верагоднасць глабальнага ўзброенага канфлікту фінансіст звязаў са станам кітайскай эканомікі. На думку Сораса, калі Кітаю не ўдасца пераарыентаваць эканоміку на задавальненне ўнутранага попыту замест экспарту, ёсць «верагоднасць», што яго кіраўнікі пачнуць знешні канфлікт, каб прадухіліць распад краіны і ўтрымацца ва ўладзе.

«Калі будзе канфлікт паміж Кітаем і ваеннымі саюзнікамі Злучаных Штатаў, напрыклад Японіяй, то не будзе перабольшаннем сказаць, што мы апынемся на парозе трэцяй сусветнай вайны», — заявіў Сорас.

Каб пазбегнуць падобнага сцэнара Сорас лічыць неабходным, каб ЗША пайшлі на «буйныя саступкі» і дазволілі кітайскай валюце стаць часткай кошыка валют МВФ, хоць гэта і ператворыць юань у патэнцыйнага суперніка даляра ў якасці сусветнай рэзервовай валюты.

У абмен, адзначае Сорас, Кітаю давядзецца пайсці на адказ саступкі, у тым ліку прызнаць вяршэнства закона ў эканамічных адносінах. Інвестар прызнае, што падобных пагадненняў будзе дасягнуць нялёгка, але альтэрнатыва ім будзе занадта непрывабнай.

«Без гэтага існуе рэальная небяспека, што Кітай заключыць з Расіяй палітычны і ваенны саюз, і тады пагроза трэцяй сусветнай вайны стане рэальнай, так што паспрабаваць варта», - сказаў Сорас пра пошукі кампрамісу паміж ЗША і Кітаем.

Сорас набыў вядомасць як валютны спекулянт. У 1992 годзе яго біржавая гульня супраць англійскага фунта прымусіла Вялікабрытанію выйсці з еўрапейскай валютнай сістэмы. Па дадзеных Bloomberg Billionaire Index на 21 мая, Джордж Сорас з маёмасць $28,5 млрд займае 24-е месца ў свеце сярод мільярдэраў.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму5

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Германія прыпыніла выдачу гуманітарных віз. Іх атрымлівалі і беларусы6

Згарэла адна з культавых «сініх цэркваў» Берасцейшчыны6

Святлана і Сяргей Ціханоўскія возьмуць удзел у акцыі ў падтрымку Украіны ў Вільні8

На выездзе з Мінска ДТЗ, фура перакрыла некалькі палос. Рух ускладнены

У барацьбу з дармаедамі ўключыліся ваенкаматы. Прычым выклікаюць нават тых, хто працуе3

Лукашэнка пра забарону на ўезд у Эстонію: Ніколі не быў там7

Засталося два тыдні, каб падаць заяўку на тры прэстыжныя праграмы навучання і прафесійнага развіцця ў ЗША

У Беларусь прыйшоў лясны кот — такога не бачылі амаль 100 гадоў3

У Беларусь афіцыйна прыйшоў новы кітайскі аўтамабільны брэнд. Што за ён6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму5

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць