22.05.2015 / 14:26

Грыбаўскайце: Фраза пра анексію Крыма засталася ў дэкларацыі Усходняга партнёрства 5

фота з фэйсбука прэзідэнта Літвы

Дэкларацыя саміта Усходняе партнёрства ЕС у Рызе прынятая, паведаміла ТАСС прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце. Гэтую інфармацыю РІА Навіны пацвердзіў славенскі прэм'ер-міністр Міраслаў Церар.

Грыбаўскайце, адказваючы на пытанне, ці засталася ў дакуменце фармулёўка «анексія Крыма», сказала: «Вядома, без гэтага дэкларацыя не была б прынятая».

Перад пачаткам саміта стала вядома, што Беларусь і Арменія не стануць падпісваць дэкларацыю, калі ў ёй далучэнне Крыма да Расіі будзе названа анексіяй.

У Рызе праводзіліся дадатковыя кансультацыі па гэтым пытанні. Еўрасаюз быў не гатовы прыбіраць гэтае словазлучэнне з тэксту. У якасці кампрамісу была прапанова прапісаць у тэксце асобным пунктам пазіцыю Беларусі і Арменіі па гэтым пытанні.

Глядзі таксама Лукашэнка: Беларусь прынцыпова не падпіша дакументы саміта Усходняга партнёрства з антырасійскімі выказваннямі

0
Miner / Адказаць
22.05.2015 / 14:38
Cорамна сябе ўсведамляць грамадзянінам такой Беларусі.
0
бібліёграф / Адказаць
22.05.2015 / 15:01
Вось Беларусь і паказалі табе тваё месца. Калі не жадаешь жыць па-людску, працягвай сябраваць з імперыяй. Бегай ў Расіі ў "шасцёрках на падхваце".Але і стаўлення не чакай ад ЕС добрага да сабе.
0
askrealp / Адказаць
22.05.2015 / 15:28
Тамака на паперах не адна гэта праблема з фармулiроŷкамI. Менавiта пра гэту - не надта кажацца, цiшыны, а вось пра тры, якiя ŷ ЕС хочуць, мелася пэŷная iнфармацыя. Не ведаю, цi зьмянiлася яна да Малдовы, Украiны й Грузii, або да кожнай па асобку, але ж было напiсана што прызнаецца ( у падрыхтоŷцы рэзалюцыI усiмI краiнамI-членамI EC) толькI "адзначэнне страмленiя" гэтых краiн да ЕC, чым былI разчараваныя ŷкраiнацы, яны хацелi больш канкрэтнага ад ЕU. Таксама пра вiзавы рэжым не атрымалася, як спадзявалiся: ацэнка спраŷ Украiны будзе ŷ канцы гэтага году, гэта каб разглядзець што карупцыя пасьпяхова зьнiшчаецца I закон працуе. Тады Туск кажа, што магчыма нешта ŷ 2016, не раней. Але гэта было ŷчора паводле ангельскамоŷных крынiц, што падавалася як у прынцыпу адказ ЕU у вiзах на цяпер, I як Усходняе Партнёрства, па цытатам Меркель, не ёсьць "пашырэнне ЕU". Сёння можа што новае з'явiцца? Цiкава, што падаецца па-рознаму, асабiста на ŷкраiнскiх I расейскiх ангельскамоŷных сайтах.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру