22.05.2015 / 15:37

Нью-Ёркская публічная бібліятэка выклала 20 тысяч старых мапаў ФОТА 10

Нас на іх няшмат, але часам трапляемся.

Нью-ёркская публічная бібліятэка Нью-Ёрка выклала ў вольны доступ 20 тысяч геаграфічных картаў XVI-XX ст. Без рэгістрацыі можна праглядзець паменшаныя копіі мапаў, а па рэгістрацыі — сканы ў высокім разрозненні. Старыя мапы можна накладаць на сучасныя.

У асноўным у архіве карты ЗША, як агульнай, так і вузкай тэматыкі. Ёсць нямала мапаў Аўстра-Венгерскай імперыі, сусветных і еўрапейскіх мапаў. Можна знайсці некалькі цікавых і для беларусаў.

Рэч Паспалітая ў 1681 годзе

Рэч Паспалітая ў 1700 годзе

Венгрыя, Трансільванія, Польшча і іншыя, 1700

Масковія альбо Расія ў 1701

Масковія, Польшча, Малыя Татары і Чорнае мора, 1736

Польшча, 1814

Расія ў Еўропе, Швецыя, Нарвегія, Данія, Галандыя і Бельгія, 1860

Санкт-Пецярбург

Нью-Ёрк

Увесь свет

Аляксандр Арсёнаў

0
12345 / Адказаць
22.05.2015 / 16:08
рэч паспалитая - аналаг ссср там апалячванне - у ссср русификацыя. тольки рэч паспалитую стварыли сами а ссср стварыли з нас
0
Барадаты Літвін / Адказаць
22.05.2015 / 16:28
Ну, што? Дзе тыя “разумныя”, накшталт “ортодокса”, якія пісалі пра літвінаў, што, нібыта, яны з дрэваў пазлазілі? Дзе тая ўсяРусь? Напісана ж ад Вільні да Смаленска – LITHUANIA! Вось тут і жылі літвіны! А тая SAMOGITIE, хіба што з два Докшыцкіх раёны! І ўжо накаламуцілі Альгірдасаў, Вітаўтасаў! Ішлі б вы, жмудзінасы, на хутар мятлікаў лавіць!
0
askrealp / Адказаць
22.05.2015 / 17:52
Вось I на першай ясна бачыцца, што нават магiлёŷскiя ды шклоŷскiя каранI ( якi не рабI iх "практычна рускiмi") усё ж такI з Лiтвы! А Масковiя пачыналася паŷночней дзе Полацкiя землI канчалiся.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру