Фота: ESA

Фота: ESA

Касмічная абсерваторыя «Планк» зрабіла здымак зорнага скопішча, вельмі падобны да карціны Вінсэнта Ван Гога, паведамляе Еўрапейскае касмічнае агенцтва.

Сіні колер на «карціне» — участкі з невялікай колькасцю пылу і газу, жоўтыя і чырвоныя — з большай шчыльнасцю рэчыва. Самая цёмная пляміна — туманнасць Арыёна.

Спампаваць фота ў вялікім разрозненні можна тут. Усе аб’екты на фота падпісаныя тут.

У сфатаграфаванай вобласці з пылу і газу актыўна ўтвараюцца новыя зоркі. Туманнасць Арыёна знаходзіцца ў 1600 светлавых гадах ад Зямлі. На нашым небе яе можна пабачыць нават няўзброеным вокам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?