22.05.2015 / 20:54

У Гродне п'янай за рулём затрыманая 59-гадовая жанчына 1

Амаль шасціразовае перавышэнне нормы (0,3 праміле) утрымання алкаголю ўстаноўленае ў 59-гадовай жыхаркі Гродна, затрыманай супрацоўнікамі ДАІ ў абласным цэнтры.

Як паведамляе 22 мая ўпраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, з вуліцы Ліможа на мікрааўтобусе «Форд» пенсіянерка ехала або да ўнукаў, або да дачкі. У патрульным аўтамабілі гаварыла, што вечарам выпіла піва на дачы. Даючы тлумачэнне для пратакола, згадала пра гарэлку, якую спажыла дома. Затым упрошвала супрацоўнікаў ДАІ, каб тыя далі ёй магчымасць не адказваць за гэта.

Затрыманая пазбавіцца права кіравання на тры гады і будзе аштрафаваная.

0
Лявон / Адказаць
25.05.2015 / 00:12
А чаго паненка у такім стане села у ауто? ДЗЕ БЫУ КАВАЛЕР? КАЛІ ЛАСКА НЯТРЭБА ТАК БОЛЬШ РАБІЦЬ! ВАС КАХАЮЦЬ І ЧАКАЮЦЬ У ХАЦЕ!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру