22.05.2015 / 21:23

Беларусь і Латвія яшчэ больш спросцяць малы прыгранічны рух 1

Пра гэта паведаміў сёння журналістам у Рызе міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Міністр растлумачыў, што ў Рызе падпісаны пратакол да ўжо дзеючага беларуска-латвійскага пагаднення аб малым прыгранічным руху. Уладзімір Макей лічыць, што гэта пагадненне паспяхова працуе. Пры гэтым бакі, зыходзячы з практыкі рэалізацыі дакумента, убачылі слабыя месцы і аператыўна падрыхтавалі пратакол.

«Гэты пратакол яшчэ больш аблегчыць перамяшчэнне грамадзян, якія жывуць на прыгранічных тэрыторыях у абодвух напрамках. Намнога хутчэй будзе магчыма атрымаць адпаведны дазвол на наведванне», — сказаў Уладзімір Макей.

Як паведамілі ў сувязі з гэтым у Міністэрстве замежных спраў Латвіі: «Дакумент прадугледжвае, што ў далейшым жыхары прыгранічча вызваляюцца ад патрабавання рэгістравацца ў органах мясцовага самакіравання для атрымання дазволу на прыгранічны рух. У праязных дакументах не будуць ставіцца адзнакі аб перасячэнні граніцы, а таксама будзе адменена патрабаванне аб рэгістрацыі пры знаходжанні на прыгранічных тэрыторыях другога боку. Такім чынам, папраўкі да пагаднення значна аблегчаць парадак паездак і знаходжання жыхароў прыгранічных тэрыторый Латвіі і Беларусі».

Акрамя таго, Уладзімір Макей адзначыў, што ў Рызе беларускім бокам падпісана пагадненне аб раннім папярэджанні тэхнагенных катастроф.

0
Сувалки / Адказаць
24.05.2015 / 12:24
Маккей маккалей калкин
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру