22.05.2015 / 21:53

Журавель адбіўся ад двух тыграў у заапарку ВІДЭА 1

Журавель, які выпадкова заляцеў у тыгравы вальер ў кітайскім заапарку, змог паспяхова адбіцца ад двух драпежнікаў, што напалі на яго. Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Фуян.

Два тыгра, убачыўшы жураўля, які патрапіў да іх, пачалі бегаць за ім па вальеры. Але птушка не толькі ўцякала ад драпежнікаў, але і прадпрымала атакі ў адказ — расправіўшы крылы, яна пачынала наступаць на тыграў, прымушаючы іх адыходзіць.

У заапарку паведамілі, што ў выніку супрацоўнікі выратавалі жураўля. Птушка атрымала толькі нязначныя траўмы, ад якіх яна, хутчэй за ўсё, ачуняе.

0
Мой афарызм / Адказаць
23.05.2015 / 17:42
Калі дзюбай у нос і ў вочы, можна і буслу ад таёжнага тыгра адбіцца!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру