21 мая ў луганскім Палацы культуры імя Леніна прайшоў конкурс прыгажосці «Міс ЛНР», у якім прынялі ўдзел 15 дзяўчат з акупаванага горада і навакольных тэрыторый.

Пераможцай конкурсу стала луганчанка Аляксандра Каргіна, якая марыць паехаць у Маскву для працягу сваёй кар’еры: «За паўтара месяца вучобы і трэніровак я навучылася прыгожа дэфіляваць і будую далейшыя планы. Я хачу паехаць у Маскву і стаць прафесійнай подыумнай мадэллю».

Прыз глядацкіх сімпатый, што цікава, атрымала адзіная чарнаскурая ўдзельніца конкурсу Разалія Джонас.

Таксама варта адзначыць, што на мерапрыемстве масава прысутнічалі члены так званага «байкерскага клуба» «Начныя ваўкі».

Яшчэ адна дэталь: у СМІ тэрарыстаў «ЛНР» заяўляецца, што «Міс ЛНР» Аляксандра Каргіна будзе прадстаўляць «ЛНР» на конкурсе прыгажосці ў Беларусі. Якім – не ўдакладняецца.

Аляксандра Каргіна

Аляксандра Каргіна

Разалія Джонас

Разалія Джонас

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?