23.05.2015 / 07:41

Нарвегія апярэдзіла Расію па пастаўках газу ў Еўропу 8

Нарвегія ў першым квартале 2015 абышла Расію па аб'ёмах паставак газу ў Заходнюю Еўропу, піша The Local. Тым самым Еўрасаюз пацвердзіў свае намеры адмовіцца ад расійскага газу, адзначае выданне.

У перыяд са студзеня па сакавік гэтага года газавы аператар Gassco экспартаваў 29,2 мільярда кубаметраў газу, у той час як «Газпром» толькі 20,29 млрд кубаметраў.

Адзначаецца, што тэндэнцыя да скарачэння імпарту пачалася ў апошнім квартале 2014 года, калі Расія прадала ў рэгіён 19,8 млрд кубаметраў блакітнага паліва, а Нарвегія — 29,5 млрд кубаметраў.

0
Міхась Лермантаў / Адказаць
23.05.2015 / 11:07
Можна, аказваецца, някепска жыць і без усходняга суседа! "Прощай, немытая Россия, Страна рабов, страна господ! И вы, мундиры голубые, И ты, ей преданный народ!"
0
Нарвежец. / Адказаць
23.05.2015 / 13:49
І гэта толькі пачатак... Расейцы хутка забыліся хто выбіў з сядла СССР у сярэдзіне 80-х гадоў. Нафтавыя і газавыя радовішчы Паўночнага і Нарвэжскага мораў у брытанскім, нарвежскім і датскім сэктарах + амерыканскія техналогіі+заходнегерманскія трубы паклалі канец еўрапейскаму Гегемону...
0
Лявон / Адказаць
23.05.2015 / 14:09
Прыемна такое чуць!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру