23.05.2015 / 21:18

Лідары Кіпра прагуляліся па падзяляльнай паласе 1

Лідары дзвюх частак Кіпра — прызнанай грэчаскай Рэспублікі Кіпр і непрызнанага турэцкага Паўночнага Кіпра — здзейснілі сімвалічную прагулку ўздоўж падзяляльнай паласы ў Нікасіі.

Па шляху прэзідэнт Кіпра Нікас Анастасіадэс і яго калега з паўночнай часткі Мустафа Акынджы спыніліся на сумесны абед у адным з кафэ.

Такім чынам два прэзідэнты вырашылі падкрэсліць узаемнае імкненне да збліжэння двух бакоў, мірныя перамовы паміж якімі былі адноўленыя ў пачатку мая.

Гэтая прагулка — першая сумесная акцыя падобнага роду за сорак гадоў, з таго часу, як у ходзе ўзброенага канфлікту 1974 востраў апынуўся падзелены на дзве часткі.

0
Юры з-пад Дворышча / Адказаць
24.05.2015 / 13:43
Слова "шпацыр" занадта заходняе для паважанай Рэдакцыі ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру