Сёння ў Вене былі агучаныя вынікі штогадовага музычнага конкурсу «Еўрабачанне». Пераможцам стаў швед Монс Зелмерлёў з песняў «Heroes», ён набраў 365 балаў.

Другое месца дасталося расіянцы Паліне Гагарынай. Адметна, што гэтую выканаўцы падтрымлівала леташняя пераможца аўстрыйка Канчыта Вурст. Гагарына набрала 303 балы.

Беларусы 12 балаў аддалі Расіі, а 10 – Швецыі. Цікава, што вынікі ад Расіі абвяшчаў беларус Дзмітрый Шэпелеў.

Трэцяе месца дасталося Італіі выканаўцам Il Volo з песняй Grande amore. У італьянцаў 292 пункты.

Гэта шостая перамога Швецыі на «Еўрабачанні».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?