24.05.2015 / 11:16

Польшча сёння абярэ прэзідэнта. Інтрыга застаецца да апошняга 3

Палякі выбіраюць паміж дзеючым прэзідэнтам Браніславам Камароўскім і апазіцыянерам Анджэем Дудай.

Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 7.00 паводле мясцовага часу. На іх павінны прыйсці каля 30 мільёнаў польскіх грамадзян.

На пасаду кіраўніка краіны прэтэндуюць дзеючы прэзідэнт Браніслаў Камароўскі і прадстаўнік партыі «Закон і справядлівасць» Анджэй Дуда.

Як паказваюць сацыялагічныя апытанні, праведзеныя на мінулым тыдні, розніца ў рэйтынгу паміж кандыдатамі складае меней за 1%. Паводле апытання, праведзенага 21 мая кампаніяй IBRIS, за Камароўскага гатовыя прагаласаваць 47,3% апытаных, а за Дуду - 47,0%. Вынікі іншага апытання, што праводзілася ў гэты ж дзень кампаніяй PP/OBOP, паказваюць, што за Дуду будуць галасаваць 51%, а за Камароўскага 49% выбаршчыкаў.

0
12345 / Адказаць
24.05.2015 / 11:40
трэба стварыць напой з градусами "выбары прэзидэнта беларуси". рэзультат з 1994 года
0
Иваныванович / Адказаць
24.05.2015 / 11:55
12345, ааааа супер! Поддерживаю! 👍🏻
0
Рубер / Адказаць
24.05.2015 / 22:27
Дуда для Расеі - горшы за Камароўскага. Таму падтрымліваю яго!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру