Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) стварае «Інфармацыйную сотню»з ліку сваіх інтэрнэт-актывістаў. Пра новую ініцыятыву заявіў сёння першы намеснік старшыні партыі Ігар Маслоўскі падчас семінара ў Брэсце.

Паводле яго словаў, «Інфармацыйная сотня» будзе мець сеткавую структуру і ахопліваць каля 100 актывістаў. Штаб «сотні» складаецца з шасці абласных каардынатараў, каардынатара па Мінску, а таксама аднаго нацыянальнага кардынатара. У кожнай вобласці будзе дадаткова падрыхтавана мінімум 10 падобных інтэрнэт-актывістаў.

Асноўная праца «Інфармацыйнай сотні» будзе адбывацца ў сацыяльных сетках Фэйсбук, Вконтакте і Аднакласнікі, якія карыстаюцца найбольшай папулярнасцю ў Беларусі.

Да такога кроку сацыял-дэмакратаў падштурхнула актывізацыя ў інтэрнэце прарасійскіх актывістаў, прыняцце закона аб блакіроўцы інфармацыйных рэсурсаў, а таксама з’яўленне фэйкавых каментатараў, за якімі могуць хавацца супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?