Былы прэм'ер-міністр Беларусі Вячаслаў Кебіч даў вялікае інтэрв'ю тэлеканалу БТ. Адна з тэмаў, узнятых падчас гутаркі, датычылася дзейнасці Беларускага народнага фронту на пачатку 1990-ых.

«Я ганаруся, што не даў разваліць дзяржаву нацыяналістам», — паўтарыў свае ранейшыя словы Кебіч, і ў пацверджанне думкі расказаў пра нібыта зробленыя спробы аддзяліць Палессе.

«Нацыяналізм у нас таксама ўзняў галаву. Давайце ўзгадаем, як Беларускі народны фронт у асобе некаторых кіраўнікоў ставіў пытанне пра аддзяленне Палесся. Я размаўляў са многімі палешукамі, якія казалі, што да якіх прыязджалі эмісары. Столькі размоваў пра гэта вялі, каб зрабіць Палескую рэспубліку», — заявіў Кебіч.

* * *

Навумчык: Кебіч хлусіць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?