Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці шматдзетных жанчын Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцей і Мінска. Як паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы, адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 12 лютага.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей гэтай высокай узнагароды ўдастоены хатнія гаспадыні в.Альшаны Столінскага раёна Таццяна Баган, Надзея Грыб, Алена Кірыловіч, Марыя Крупкевіч, Ганна Логвінка, Валянціна Сімановіч, Наталля Чынікайла, работніца рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства водных шляхоў «Ніжняпрыпяцкае» г.Мазыр Іна Ільмурадава, індывідуальны прадпрымальнік г.п.Астравец Гродзенскай вобласці Эла Корань, лабарант Клімавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа Марына Хазанава, рэгент рэлігійнай абшчыны «Прыход храма праведнай Соф’і Слуцкай у Мінску Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы» Наталля Валькова.

Усяго ордэнам Маці адзначана 61 шматдзетная жанчына.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0