Амерыканскі астранаўт Тэры Вёртс зняў з борту Міжнароднай касмічнай станцыі таймлапс неверагоднай прыгажосці.
«Ніякіх слоў не магу дадаць да гэтага начнога далягляду», — напісаў Вёртс у сваім твітары.
Вёртс мусіў вярнуцца на Зямлю яшчэ 13 мая, але затрымаўся ў космасе праз аварыю расійскага «Прагрэса». Але затрымка яго не засмуціла — ён працягнуў публікаваць незямныя фота і відэа.
Астранаўт і раней здымаў незвычайныя касмічныя відэа — у снежні 2014 года СМІ звярнулі ўвагу на яго відэа работы ў космасе ад першай асобы.