Мастак Джонатан Келер Келер выклаў відэанарэзку сваіх штодзённых аўтапартрэтаў за перыяд з 1998 па 2014 год.

«Ідыёт працягваў штодзень здымаць аўтапартрэты на працягу 16 год, нягледзячы на лепшыя праекты, даўжэйшыя праекты, больш папулярныя праекты і свой твар», — так мастак падпісаў сваё відэа.

На відэа працягласцю ў тры з паловай хвіліны фота мяняюцца з шалёнай хуткасцю. Можна заўважыць, як у Келера мяняюцца прычоскі, акуляры і нават форма твару.

У дадатак да відэа Келер выклаў «сярэднестатыстычныя» фота за асобныя гады. Ніжэй здымкі за 1998, 2006 і 2014 гады:

Паводле апісання на сайце мастака, Келер займаецца мастацтвам на скрыжаванні рамяства, калекцыянавання і вылічэнняў. Ён намагаецца ператварыць штодзённыя лічбавыя элементы праз «дакучлівыя, ітэрацыйныя і генератыўныя працэсы», што прыносіць яго відэа мільёны праглядаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?