25.05.2015 / 16:53

На мінскіх пляжах з’явіліся схаваныя камеры Як Вы да гэтага ставіцеся? 12

У фотапасткі будуць трапляць тыя, хто ў неналежных месцах выкідае смецце і ездзіць на аўто.

Фотапастка Falcon Eye FE-AC100 з датчыкам руху. Фота з беларускага інтэрнэт-магазіна

На шасці мінскіх вадасховішчах усталяваныя фотапасткі, перадае БЕЛТА словы начальніка службы па ўтрыманні гарадскіх лясоў, пляжаў і МКАД Аляксандра Прамінскага.

Камеры будуць сачыць за парадкам на Драздах, Крыніцы, Вячы, Пцічы, Цнянцы і Заслаўскім вадасховішчы.

Каб аўтамабілі не заязджалі на тэрыторыі вадасховішчаў, служба ўсталявала шлагбаўмы і абмежавальныя слупкі. Камеры, якіх у гэтым годзе стане ўдвая больш, зафіксуюць парушальнікаў. Таксама камеры будуць нацэленыя на месцы стыхійных сметнікаў.

У гэтым сезоне на мінскіх вадасховішчах таксама ўсталяваныя 11 новых альтанак і 13 комплексаў лясной мэблі, 51 мангал і 75 сметніц, 57 бясплатных біятуалетаў (адзін на Цнянцы — для людзей з абмежаванымі магчымасцямі). Смецце з мінскіх пляжаў служба абяцае вывозіць штодзень, а ў спякотныя дні і па выходных — двойчы на дзень.

Служба запланавала і забеспячэнне мангалаў на пляжах дровамі — першая партыя будзе завезеная ўжо ў бліжэйшыя выходныя.

Дровы плануецца завозіць штотыдзень, але пакуль невядома, ці стане паслуга платнай, распавёў Прамінскі «Мінск-Навінам».

Аляксандр Арсёнаў

0
Хемуль / Адказаць
25.05.2015 / 17:05
Надо было на нудистских пляжах установить - гораздо веселей наблюдать. А этим наверняка быстро приделают ноги.
0
Ales J / Адказаць
25.05.2015 / 19:44
Хемуль, падказка запазнілся, без сумніву.
0
Андрей / Адказаць
25.05.2015 / 20:03
Терпеть не могу подсматривающих.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру