25.05.2015 / 17:40

Пяцёра фатографаў знялі самае вялікае ФОТА на Зямлі 1

365-гігапіксельную панараму рабілі два тыдні.

Праглядзець панараму >>>

Група фатографаў пад кіраўніцтвам Філіпа Бленгіні аб’яднала 70 тысяч фота ў найвялікшую ў гісторыі Зямлі 365-гігапіксельную панараму гары Манблан. Работа на вышыні 3500 метраў заняла 15 дзён, наступная апрацоўка — два месяцы. Сумарная «вага» панарамы — 46 тэрабайт.

Тым не меней, панарама не ёсць найвялікшай у гісторыі чалавецтва: у 2014 годзе NASA прадставіла 681-гігапіксельную панараму Месяца. Папярэдні зямны рэкорд — 320-гігапіксельная панарама Лондана.

Аляксандр Арсёнаў

0
LMI / Адказаць
26.05.2015 / 09:39
Прыкол - там яшчэ стаіць нейкі кран і будуе нейкі, мабыць, гатэль
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру