Новым прэзідэнтам Польшчы, мяркуючы па ўсім, стане кандыдат ад найбуйнейшай апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць» Анджэй Дуда.

Афіцыйна Масква пакуль абранне Дуды не каментуе, рэакцыя, мабыць, будзе пасля абвяшчэння канчатковых вынікаў. Аднак ужо цяпер з нагоды выбараў у Польшчы выказваюцца расійскія заканадаўцы. У цэлым, на іх думку, асаблівага аптымізму з нагоды абрання Дуды расійскаму боку адчуваць не варта.

«Калі (абранне Дуды) зменіць (адносіны Масквы і Варшавы), то не ў лепшы бок, улічваючы, што ён належыць да партыі братоў (Качыньскіх), якія ўсюды адрозніваліся асабліва агрэсіўным тонам ў дачыненні да Расіі. Я не думаю, што гэта нешта зменіць у добры для нас бок», — сказаў першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Леанід Калашнікаў.

«Для нас было б лепей, калі б Камароўскі застаўся», — дадаў дэпутат.

У сваю чаргу, кіраўнік Камітэта па міжнародных справах Савета Федэрацыі Канстанцін Касачоў таксама выказаў меркаванне пра тое, што з'яўленне на чале Польшчы такога лідара, як Дуда, нічога добрага расейска-польскім адносінам не абяцае, аднак сітуацыя можа змяніцца.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?