Лідар гурту Brutto Сяргей Міхалок і яго прадзюсар Антон Азізбекян 25 траўня атрымалі пасведчанні на пастаяннае пражыванне ва Украіне. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны.

rbc.ua

rbc.ua

Як адзначаецца, дакументы на жыхарства Міхалку і Азізбекяну ўручыў кіраўнік ГМС Сяргей Радутны.

«У студзені гэтага года віцэ-прэм'ер-міністр — міністр культуры Вячаслаў Кірыленка падаў хадайніцтва ў МУС з просьбай даць дазвол на пражыванне для гэтых двух артыстаў як дзеячаў культуры, іміграцыя якіх адпавядае інтарэсам Украіны, каб падтрымаць імідж Украіны як дзяржавы, у якім гарантаваныя магчымасці для свабоднага выказвання ўласных поглядаў і перакананняў, у тым ліку праз творчую дзейнасць, а таксама ўлічыць у гэтым рашэнні пазіцыю групы па падтрымцы ўкраінскай Рэвалюцыі годнасці і іх уклад у развіццё ўкраінскай музыкі», — сказана ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?