Напярэдадні вечарам у службу «101» паступіла паведамленне: у раёне дома №40 на вуліцы Ракаўскай патрабуецца дапамога кату.

Як паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі, жывёла аказалася заблакаванай у слупе мачты вулічнага асвятлення. Кацяня выратавалі.

«Я праходзіў побач. Неабыякавыя да лёсу кацяняці людзі ўжо выклікалі МНС. Аказалася, што звярок праваліўся ў глыбокую паражніну ў асвятляльнай мачце праз маленькую адтуліну для кабеляў, — распавядае відавочца Яўген.

— Байцы МНС спачатку прыбралі тратуарную плітку каля слупа. Гучалі розныя варыянты выратавання. Хтосьці прапаноўваў напоўніць паражніну вадой, каб кацяня усплыло — гэтая версія была адпрэчаная, бо магло здарыцца кароткае замыканне, дый кацяня было заслабое. Іншы варыянт — пашырыць адтуліну, каб спусціць больш прыдатнае абсталяванне — таксама палічылі небяспечным з-за наяўнасці высакавольтных кабеляў. Адзін з мінакоў прынёс рыбалоўныя сеткі і кручкі. Але заблытаць кацяня ў сетку не атрымлівалася. У выніку выцягнуць яго адтуль змог адзін з ратавальнікаў — ён падчапіў жывёлу за карак. Складана сабе ўявіць, як яму гэта ўдалося, бо дзейнічаў ратавальнік ледзь не навобмацак! Кацяня забрала да сябе дзяўчына».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?