Галоўны трэнер беларускай футбольнай зборнай Аляксандр Хацкевіч назваў гульцоў, выкліканых на матчы супраць зборных Расіі (таварыскі, 7 чэрвеня ў Хімках) і Іспаніі (адборачны чэмпіянату Еўропы, 14 чэрвеня ў Барысаве).

Як паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола, у спіс увайшло 26 футбалістаў:

варатары (4): Андрэй Гарбуноў («Атрамітас», Афіны, Грэцыя); Юрый Жаўноў («Тарпеда», Масква, Расія); Сяргей Чэрнік (БАТЭ, Барысаў); Аляксандр Гутар («Дынама», Мінск);

абаронцы (9): Максім Жаўнерчык, Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько (усе — БАТЭ); Ігар Шытаў («Мардовія», Саранск, Расія); Аляксандр Мартыновіч («Краснадар», Расія); Сяргей Паліцевіч («Дынама», Мінск); Ягор Філіпенка («Малага», Іспанія); Дзмітрый Верхаўцоў («Уфа», Расія); Максім Бардачоў («Растоў», Расія);

паўабаронцы (11): Іван Маеўскі («Завіша», Быдгашч, Польшча); Сяргей Кісляк («Рубін», Казань, Расія); Сяргей Крывец («Мец», Францыя); Антон Пуціла («Тарпеда», Масква); Аляксандр Глеб («Генчлербірлігі», Анкара, Турцыя); Станіслаў Драгун («Крылы Саветаў», Самара, Расія); Цімафей Калачоў («Растоў»); Міхаіл Гардзяйчук, Ігар Стасевіч (абодва — БАТЭ); Павел Няхайчык («Том», Томск, Расія); Сяргей Балановіч («Амкар», Перм, Расія);

форварды (2): Сяргей Карніленка («Крылы Саветаў»); Мікалай Сігневіч (БАТЭ).

Збор каманды будзе доўжыцца з 3 па 14 чэрвеня. Гульцы, якія выступаюць у айчынным чэмпіянаце, далучацца да зборнай 6 чэрвеня. З улікам магчымых зменаў календара «з невялікім спазненнем» да каманды могуць далучыцца і некаторыя футбалісты, якія выступаюць у Расіі.

На спарынг з Расіяй адправяцца 18 гульцоў, а 9 чэрвеня каманда адновіць работу ў поўным складзе і пачне падрыхтоўку да гульні супраць іспанцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?