З моманту нечаканага разрыву футбаліста Крышціяну Раналду і расійскай мадэлі Ірыны Шэйк не прайшло і паўгода, але абодва яны ўжо пачалі новыя стасункі.

Пару тыдняў таму рэпарцёрам удалося зняць гарачыя пацалункі Шэйк і галівудскага акцёра Брэдлі Купера. А Раналду ўжо прыпісвалі раманы з украінскай мадэлькай і іспанскай тэлевядучай. І калі яны і былі насамрэч, то цяпер да іх дадаўся яшчэ адзін — з 24-гадовай італьянскай мадэллю Алесі Тэдэскі (на фота).

Па паведамленнях заходніх таблоідаў, футбаліст даслаў дзяўчыне VIP-запрашэнне на адзін з яго нядаўніх матчаў у Іспаніі, якое яна прыняла — а пасля гульні яны правялі некалькі дзён удваіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?