Толькі завяршыўся міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне-2015» перамогай шведскага выканаўцы Монса Зелмерлёва, як арганізатары маштабнага шоу папярэдне ўжо вызначыліся з датамі наступнага форуму, паведамляе афіцыйны сайт «Еўрабачання».

Паўфіналы конкурсу, папярэдне, адбудуцца 10 і 12 мая, фінальнае шоу — 14 мая.

Краіна-гаспадыня Швецыя ўжо абмяркоўвае месца правядзення самага вялікага шоу Еўропы. Першыя перагаворы на тэму выбару сцэны ўжо адбыліся.

Спіс краін — удзельніц конкурсу 2016 года будзе агучаны ў канцы бягучага — пачатку будучага года. Тэрмін паступлення ў продаж білетаў на шоу таксама канец 2015-га — пачатак 2016 года. Краіны павінны будуць вызначыцца з выбарам сваіх прадстаўнікоў да сярэдзіны сакавіка 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?