Першай машынай з аперацыйнай сістэмай Android Auto стане Hyundai Sonata 2015 года, паведамляе Automative News.

Ужо ў 2015 годзе Android Auto з’явіцца на іншых мадэлях «Хёндэ», а таксама на машынах «Форд», «Джэнерал Мотарс», «Хонда» і «Фольксваген». Для выкарыстання гэтай сістэмы праз тэлефон спатрэбіцца смартфон на Android 5.0 ці навейшай версіі.

Бартавым камп’ютарам на Android можна кіраваць і з тачскрына ў машыне альбо праз кнопкі на рулі. Акрамя стандартных функцый бартавога камп’ютара, Android Auto пры ўмове падключэння смартфона ў адмысловы слот на прыборнай панэлі прадставіць галасавы пошук Google, навігацыю праз Google Maps, зачытванне паведамленняў і адказ на іх праз распазнаванне голасам, тэлефанаванні па гучнай сувязі, а таксама кіраванне разнастайнымі функцыямі свайго тэлефона праз голас ці кнопкі на рулі.

Android Auto ужо сёння можна ўсталяваць на многія аўтамабілі, дакупіўшы асобную прыладу фірмы Pioneer ці яе кітайскіх канкурэнтаў.

Што да «Санаты», то яна будзе каштаваць у ЗША 27,45 тысяч даляраў з Android Auto (і пастаўляцца з 8-цалевым тачскрынам на прыборнай панэлі) супраць звычайных 22 тысяч. Тыя, хто ўжо набыў «Санату» 2015 года, змогуць атрымаць бясплатнае абнаўленне аперацыйнай сістэмы бартавога камп’ютара да Android Auto.

Apple, галоўны канкурэнт Google на мабільным рынку, таксама мае сваю аўтамабільную сістэму — CarPlay. У хуткім часе машыны з ёй маюць з’явіцца ў большасці гігантаў аўтапраму.

Google працуе і над уласнымі беспілотнымі аўто. Ходзяць чуткі, што аналагічны праект мае Apple.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?