Умоваў для ўдзелу ў конкурсе па-сутнасьці дзьве – быць маладой камандай (межы маладосьці ня вызначаны) і мець жаданьне сыграць наGreenFest, які пройдзе 3 ліпеня на адрадроме Баравая.

Для таго, каб паўдзельнічаць у конкурсе трэба загрузіць інфармацыю пра сябе ды свае запісы ў афіцыйную суполку фэсту з 26 траўня да 14 чэрвеня. Цягам тыдня з 15 да 21 чэрвеня журы зь пяці музычных журналістаў (Зьміцер Безкаравайны, Тацяна Заміроўская, Людміла Пагодзіна, Аляксандар Чарнуха) абярэ 5 гуртоў, якія пазмагаюцца за права адкрыць GreenFest. Паведамляецца таксама, што найлепшую каманду таксама будуць абіраць і наведнікі суполкі фэсту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?