Тыдзень рададэндранаў праходзіць у Цэнтральным батанічным садзе з 26 па 31 мая.

Як паведамляе сайт Батанічнага, усе жадаючыя змогуць не толькі атрымаць асалоду ад масавага цвіцення гэтых цудоўных раслін, але і даведацца ад куратара калекцыі пра месцы іх натуральнага вырастання, асаблівасці вырошчвання і догляд квітнеючых кустоў.

На гэтым тыдні ў краме саду з 10.00 будзе арганізаваная выстава-продаж саджанцаў рададэндранаў і іншых дэкаратыўных раслін. Усе жадаючыя змогуць атрымаць дапамогу ў выбары саджанцаў і кваліфікаваную кансультацыю.

30 і 31 мая ў 13.00 і 14.30 вядучыя спецыялісты батанічнага саду правядуць экскурсіі па калекцыі рададэндранаў. Экскурсійныя групы фармуюцца ля ўваходу ў аранжарэю трапічных і субтрапічных раслін.

У калекцыі Батанічнага саду на сённяшні дзень налічваецца каля 80 гатункаў рададэндранаў. На фота — толькі невялікая іх частка…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?