фота AP

Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» Анатоль Гусараў.

Апошняе тэхнічнае абслугоўванне самалёта было праведзена ў Даніі сертыфікаванымі спецыялістамі, удакладніў субяседнік.

Ён таксама паведаміў, што для расследавання інцыдэнту будзе створана спецыяльная камісія з удзелам прадстаўнікоў зацікаўленых бакоў.

Расследаванне гэтага авіяцыйнага выпадку ў адпаведнасці з міжнароднымі правіламі будуць праводзіць авіяцыйныя ўлады Арменіі. У ім возьмуць удзел спецыялісты міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта, дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі, Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія», прадстаўнікі вытворцаў самалёта і рухавікоў.

Самалёт быў пабудаваны ў 1999 годзе канадскай фірмай «Бамбардзье», а рухавікі былі выраблены ў ЗША.

Анатоль Гусараў заявіў, што цяпер «ніхто не можа сказаць нават прыблізна аб прычынах аварыі». «Хоць мы больш за іншых зацікаўлены як мага хутчэй высветліць прычыны», — дадаў ён.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0