Жыхар Беларусі заняў 4-е месца ў анлайн-турніры на найбуйнейшым у свеце покер-руме Pokerstars. Яго прыз склаў 527 тысяч даляраў, паведаміў адзін з гледачоў турніру.

У турніры SCOOP-45-Н, які праходзіў 24—25 мая на анлайн покер-руме Pokerstars, гулялі 694 удзельнікі. Агульны прызавы фонд склаў 6,94 млн даляраў. Пераможца, гулец з Вялікабрытаніі, атрымаў 1,3 мільёна. Другое месца заняў ўдзельнік з Фінляндыі, яму дасталося 950 тыс. даляраў. На трэцім месцы расіянін з выйгрышам 700 тысяч даляраў. Гулец з Беларусі пад нікам I am Bobbie заняў 4-е месца і выйграў 527 440 даляраў.

Беларус, які назіраў за турнірам і гуляе ў анлайн-покер 6-ы год удакладніў, што гэта самы буйны разавы выйгрыш нашага суайчынніка на Pokerstars за апошнія 5 гадоў.

Рэкордную для Беларусі суму ў жывым турніры па покеры ў 2012 годзе выйграў Мікалай Побаль, на той момант студэнт БДЭУ. Ён перамог у галоўным спаборніцтве Еўрапейскага покернага тура ў Барселоне і атрымаў чэк на 1 млн 7000 еўра і дарагі гадзіннік.

***

Выйгрыш у анлайн-покер адносіцца да даходаў, атрыманых у выглядзе электронных грошай ад арганізацыі, якая займаецца латарэйнай дзейнасцю на тэрыторыі замежнай дзяржавы. Такія даходы абкладаюцца падаходным падаткам. Уладальніку выйгрышу неабходна падаць дэкларацыю і заплаціць 13% ад сумы. Прыкладаць дакументы, якія пацвярджаюць памер атрыманага даходу, не абавязкова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?