Каардынацыйная рада па тэлерадыёвяшчання сёння прыняла рашэнне аб прыпыненні рэтрансляцыі ў Малдове тэлеканала «Расія 24».

Паводле справаздачы КРТР, гэты тэлеканал мае прапагандысцкі характар, і не выконвае прынятых у краіне прынцыпаў сацыяльнага і палітычнага балансу ў падачы навін.

У прыватнасці, КРТР звярнула ўвагу на рэпартаж «Між двух агнёў», які выйшаў у эфір 9 сакавіка і быў прысвечаны сітуацыі вакол Прыднястроўя. Рэгіён паўставаў у ім блакаваным варожымі і празаходнімі Украінай і Малдовай. У справаздачы па выніках маніторынгу канала канстатуецца, што гэты рэпартаж «ачарняе Малдову».

«Расійскі тэлеканал «Расія-24» мае прапагандысцкі характар і мае мэту ачарніць Малдову і Украіну, - сказана ў справаздачы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?