Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч сёння ў час наведвання ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» прапанаваў прадпрыемствам Брэсцкай вобласці асвойваць кітайскі рынак.
«Для Брэсцкай вобласці я вельмі настойліва рэкамендаваў бы сур'ёзна асвойваць кітайскі рынак. Як кажа Міністэрства сельскай гаспадаркі, 14 кампаній адкрылі свае ліцэнзіі. Трэба працаваць», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.
Старшыня Савета Рэспублікі звярнуў увагу, што беларускія прадпрыемствы прывыклі разлічваць на расійскі рынак. «За апошнія гады Расія прырасла на 40% па вытворчасці свініны і на 80% па вытворчасці мяса птушак. У бліжэйшыя некалькі гадоў Расія закрые свае патрэбы ў мясе ўласнымі рэсурсамі», — адзначыў ён.
Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што прадпрыемствам неабходна вучыцца гандляваць і развіваць свой маркетынг.