27.05.2015 / 18:49

У Віцебску з'явілася графіці з партрэтам Яўгена Лявонава ў ролі Дацэнта ФОТА 10

У Віцебску на трансфарматарнай будцы ў раёне дома № 13 па Смаленскай вуліцы з'явіліся графіці з партрэтам Яўгена Лявонава ў ролі Дацэнта з кінастужкі «Джэнтльмены ўдачы». 

Фотарэалістычны партрэт створаны вядомай віцебскай стрыт-арт-камандай HoodGraff, якая малюе графіці не толькі ў абласным цэнтры, але таксама ў Мінску і Санкт-Пецярбургу. 

У Віцебску ўжо налічваецца больш за дзясятак вулічных твораў гэтай арт-групы з партрэтамі вядомых людзей: Боба Марлі, Стыва Джобса, Юрыя Гагарына, Аляксандра Пушкіна і іншых. 

У Мінску спроба віцебскіх мастакоў стварыць вулічны партрэт Васіля Быкава не была даведзеная да канца — незавершаную працу зафарбавалі, аўтараў жа аштрафавалі на 18 мільёнаў рублёў. 

У Санкт-Пецярбургу, дзе віцябляне намалявалі партрэты Віктара Цоя, Альберта Эйнштэйна і некаторых іншых знакамітых людзей, гарадскія ўлады таксама збіраліся знішчыць іх творы, аднак затым мастакам было выдзелена больш за сотню пляцовак для стварэння графіці.

0
Тутэйшы / Адказаць
27.05.2015 / 19:21
Добрую справу робяць хлопцы
0
Li / Адказаць
27.05.2015 / 19:25
Не, гэта не "Дацэнт". Гэта загадчык дзіцячага сада Яўген Іванавіч Трошкін, які загрымаваны пад завадара злачынцаў Аляксандра Белага "Дацэнта" )
0
касінер / Адказаць
27.05.2015 / 19:28
ну навошта ён там? яны так хутка і да алы пугачовай дамалююцца. а вось тут дык хлопцы сапраўды па тэме рабілі http://dream-minsk.blogspot.com
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру