27.05.2015 / 19:03

Вячка Целеш прэзентаваў «Гарады Беларусі на старых паштоўках» і кнігу-радавод для сваякоў ФОТА 3

Вячка Целеш

Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прэзентавалі чарговае выданне кнігі Вячкі Целеша «Гарады Беларусі на старых паштоўках».

Кніга выйшла ў канцы 2014 года ў выдавецтве «Беларусь» накладам 1200 асобнікаў. У кнізе сабраныя і каталагаваныя некалькі сотняў старых паштовак з выявамі гарадоў Беларусі. Кніга таксама расказвае цікавыя факты, звязаныя з будынкамі на паштоўках, і ці існуюць гэтыя будынкі цяпер.

Вячка Целеш патлумачыў, што стварэнне кнігі «Гарады Беларусі на старых паштоўках» — лагічны працяг яго кнігі «Мінск на старых паштоўках», выдадзенай у 1984 годзе. На выданне «Мінск на старых паштоўках» яго, заўзятага філакартыста, падштурхнуў Адам Мальдзіс.

На жаль, ад усяго накладу засталося літаральна некалькі экзэмпляраў — кнігу добра купляюць. Аднак яе яшчэ можна знайсці ў Беларускіх кнігарнях.

Целеш расказаў і пра свой іншы твор — кнігу-радавод «Адсюль наш род, тут мой прычал» пра род Целешаў, якія паходзяць з пасёлка Краснасельскі. Для падрыхтоўкі выдання Целеш знайшоў інфармацыю пра паўсотню сваякоў-Целешаў, якія цяпер жывуць у розных кутках свету. Кнігу нельга купіць — большую частку Вячка Целеш разаслаў сваякам.

Мастак і пісьменнік Вячка Целеш нарадзіўся ў 1938 годзе ў пасёлку Краснасельскі. Ён жыве ў Рызе, але актыўна падтрымлівае сувязь з Беларуссю. Целеш з'яўляецца старшынёю суполкі мастакоў-беларусаў Балтыі «Маю гонар» і намеснікам старшыні таварыства беларускай культуры ў Латвіі «Світанак».

Сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч. 

Алесь Камоцкі. 

Міхась Скобла рэдагаваў кнігу «Адсюль наш род, тут мой прычал».

Старшыня Задзіночання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Алена Макоўская.

У міні-латарэі разыгралі тры асобнікі кнігі-радавода Целеша. 

Вядучы Усевалад Сцебурака. 

Кірыла Хілько

0
NavuchencaBK / Адказаць
28.05.2015 / 08:25
І дзе дакладна засталіся?
0
Skilled Expert / Адказаць
28.05.2015 / 09:59
Zboļšaha na fotkach liudzi vieļmi daroslyja, heta eherhetyka revaliucyjnych 80-ch, moladzi niašmat. Zhasaje epocha.
0
Юры з-пад Дворышча / Адказаць
28.05.2015 / 18:49
Эксперт, моладзь проста займаецца гэтым у сучаснай прасторы - Сеціве, бо ня кожны любіць такія нафталінавыя мерапрыемствы. П.С. Пашчасьціла атрымаць у падарунак яшче першае выданьне кнігі . Ёсьць некаторыя недакладнасьці ў назовах і месцазнаходжаньнях розных будынкаў. Цікава, ці выпраўлены яны ў гэтым выданьні ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру