Беларусь знізіла імпарт прыроднага газу ў студзені-сакавіку 2015 года на 5,9% у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 да 5,563 млрд кубаметраў. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У грашовым выражэнні імпарт газу склаў 790,162 млн даляраў, што на 19,5% менш, чым у студзені-сакавіку 2014 года. Сярэдняя цана імпартаванага газу склала 142,049 даляраў за тыс. кубаметраў, што на 16,2% менш, чым у студзені-сакавіку 2014 года.

У 2014 годзе Беларусь знізіла імпарт газу на 1% у параўнанні з 2013 годам да 20,052 млрд кубаметраў. У грашовым выражэнні імпарт склаў 3,411 млрд даляраў, што на 1,6% больш, чым у 2013 годзе. Сярэдняя цана павялічылася на 2,6% і склала 170 даляраў за тыс. кубаметраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?