Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін назваў вельмі дзіўным, што арышты чыноўнікаў ФІФА зроблены па запыце амерыканскага боку, які спрабуе распаўсюдзіць сваю юрысдыкцыю на іншыя краіны.

Як паведамлялася раней, у сераду ў Цюрыху быў арыштаваны шэраг высокапастаўленых чыноўнікаў ФІФА па абвінавачванні ў карупцыі. Генпракурор ЗША заявіла аб шырокамаштабнай карупцыі ў ФІФА на працягу двух апошніх дзесяцігоддзяў вакол заявак на чэмпіянаты свету, маркетынгавых і вяшчальных здзелак. Абвінавачванні ўключаюць у сябе таксама махлярства, рэкет і адмыванне грошай.

«Што тычыцца арыштаў, то выглядае гэта прынамсі вельмі дзіўна, бо арышты зроблены па запыце амерыканскага боку па абвінавачванні ў карупцыі», - сказаў Пуцін, адказваючы на пытанне журналістаў.

«Можна меркаваць, што нехта з іх чагосьці парушыў, я не ведаю, але ўжо дакладна, да гэтага ЗША не маюць ніякага дачынення. Яны, гэтыя чыноўнікі, не з'яўляюцца грамадзянамі ЗША. І калі нейкая падзея адбылася, то яна адбылася не на тэрыторыі Злучаных Штатаў, і ЗША не маюць да гэтага ніякага дачынення. Гэта яшчэ адна відавочная спроба распаўсюдзіць сваю юрысдыкцыю на іншыя дзяржавы «, - дадаў кіраўнік РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?