Такі падатак на літоўскіх курортах за кожную ноч павінны плаціць усе, хто прыязджае адпачываць.

Мэр Вільні Рэмігіус Шымашус сказаў, што гэтыя грошы пойдуць у фонд маршрутаў, які плануецца стварыць.

«Мы сустракаліся з Літоўскай асацыяцыяй гатэляў і рэстаранаў, якая ясна сказала, што яны схільныя абмяркоўваць гэтае пытанне, калі ўсё будзе праходзіць у недыскрымінацыйных умовах і калі гэтыя сродкі будуць выкарыстаныя для прыцягнення турыстаў і ў гэтым будзе ўдзельнічаць мэрыя. Мне гэта здаецца лагічным», — сказаў мэр.

Паводле яго слоў, канчатковага пагаднення па гэтым пытанні пакуль няма. На думку Шымашуса, гэтая плата можа з'явіцца з наступнага года.

На сённяшні дзень падатак «на падушку» спаганяюць у Друскеніках, Бірштанасе (па 0,58 еўра) і Паланзе (0,3 еўра).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?