28.05.2015 / 15:20

Беларусь пачынае будаваць буйны комплекс на «Гродна Азоце» не дачакаўшыся інвестараў 2

Улады Беларусі прынялі рашэнне самастойна пачаць рэалізацыю праекта па будаўніцтве буйнога азотнага комплексу на ААТ «Гродна Азот». Раней урад спадзяваўся на прыцягненне замежных інвестыцый пад гэты праект.

Будаўніцтва новага азотнага комплексу коштам каля 1,2 млрд даляраў, нагадаем, было запланавана маштабнай праграмай мадэрнізацыі «Гродна Азота», якая таксама ўключае і іншыя праекты на агульную суму ў 500 млн даляраў.

У 2014 годзе ўлады Беларусі планавалі прыцягнуць інвестара ў гэты праект, выставіўшы на конкурс блок-пакет гродзенскага прадпрыемства з мінімальнай коштам ў 414 млн даляраў. Пры гэтым кошт вызначаўся з улікам прамых паставак прыроднага газу ад магістральнага газаправода ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» да ААТ «Гродна Азот». Аднак ахвотных удзельнічаць у конкурсе не знайшлося. Затым з'явілася інфармацыя, што прыватызацыя «Гродна Азота» можа адбыцца па выніках прамых перамоваў з патэнцыйным пакупніком. Асноўным інвестарам называлася кампанія «ЕўраХім» ураджэнца Беларусі Андрэя Мельнічэнкі.

Як паведаміў 27 мая журналістам намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Ігар Бобыр, перамовы з патэнцыяльнымі інвестарамі працягваюцца. «Ёсць умовы конкурсу, якія назвала краіна. Мы зацікаўлены ў фундатарах, але ўмовы павінны выконвацца», — сказаў ён.

Па словах Бобыра, у сераду ў Гродна прайшла нарада з удзелам віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашкі з нагоды будаўніцтва новага азотнага комплексу. «Мы перайшлі да рэалізацыі гэтага праекта сваімі сіламі, але ўваходжанне інвестара магчыма на любым этапе. Нават калі мы яго пабудуем, то інвестар можа прыйсці», — адзначыў прадстаўнік «Белнафтахіма».

Нядаўна «Кітайская карпарацыя інжынірынгу САМС» выказала цікавасць да ўдзелу ў рэалізацыі праекта будаўніцтва азотнага комплексу ў ААТ «Гродна Азот». Якім чынам гэта можа адбыцца, калі ўлічваць, што Беларусь жадае прыцягнуць інвестара, які б меў уласны рэсурс або гарантыі пастаўкі сыравіны (прыроднага газу)? Гэта не значыць, што яны набудуць акцыі — яны могуць выступіць інвестарам у частцы грошай, генеральным падрадчыкам будаўніцтва», — сказаў Бобыр.

Па словах намесніка старшыні «Белнафтахіма», у цяперашні час вядзецца абгрунтаванне інвестыцый на рэалізацыю гэтага праекта. У верасні гэтую працу плануецца завяршыць, і стане вядомы пастаўшчык абсталявання для новага азотнага комплексу. Завяршыць будаўніцтва комплексу мяркуецца ў 2017 годзе.

Ігар Бобыр таксама сказаў, што Беларусь разгледзіць пытанне аб набыцці партовай інфраструктуры ў краінах Балтыі для перавалкі азотных угнаенняў пасля завяршэння будаўніцтва новага комплексу на «Гродна Азоце». Ён растлумачыў, што ў цяперашні час больш за палову азотных угнаенняў спажываюцца ўнутры краіны». Каб эфектыўна працаваць [у партах] патрэбен стабільны аб'ём экспарту. А гэта ўжо пасля рэалізацыі праекта. Тады можна будзе разглядаць парты, прыбалтыйскія ў першую чаргу», — сказаў Бобыр.

0
carabin / Адказаць
28.05.2015 / 17:49
Каб эфектыўна працаваць [у партах] патрэбен стабільны аб'ём экспарту. А гэта ўжо пасля рэалізацыі праекта. Тады можна будзе разглядаць парты, прыбалтыйскія ў першую чаргу», — сказаў Бобыр. Сначала строим а потом думаем кому продать
0
Мордехай В. / Адказаць
28.05.2015 / 19:59
В это время в Персидском заливе, в Мексиканском заливе, в Магрибе и даже экваториальной Африке подобные заводы строятся на берегу моря. Ребятам показывали, рисовали в самой доступной форме, что нужно продавать завод одному из лидеров отрасли, потому что запас маржи из-за низкой цены российского газа уходит в прошлое. Но кроме таких же русских кривохитрых никого ведь и не рассматривали. Остальные откатов не дают. А единственный инвестор, у которого может быть гарантия поставок газа, учитывая что беларуская газотранспортная сеть принадлежит Газпрому, понятно кто. Чего им торопиться? Даром возьмут, за долги. В перспективе 4-5 лет этот золотой гусь как бы не стал дотационным предприятием.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру