28.05.2015 / 16:32

Беларускія СМІ пішуць пра Расію «ўмерана негатыўна» 10

Расійскае інфармагенцтва «Новості» прааналізавала, наколькі «агрэсіўна» ставяцца замежныя СМІ да Расійскай Федэрацыі. Разглядалася колькасць і настрой матэрыялаў за тыдзень з 18 па 24 мая.

На думку аналітыкаў РІА «Новості», найбольш агрэсіўна пішуць пра Расію наступныя краіны: Швецыя, Германія, Польшча, Вялікабрытанія. Абсалютны лідар рэйтынгу, само сабой, Украіна. Беларускія СМІ трапілі ў катэгорыю «ўмерана негатыўных».

Найбольшая колькасць негатыўных публікацый, якія тычацца Расіі, звязаная з Пуціным, Кадыравым і Лаўровым.

УШ

0
belariy / Адказаць
28.05.2015 / 16:50
ну калі нават ужо ў Беларусі пра іх пішуць умерана негатыўна, то ці ёсьць хоць якая-небудзь краіна, якая пра расею напіша хоць нешта пазітыўна. хіба мо паўночная Карэя ?? )))
0
слава украине! / Адказаць
28.05.2015 / 16:55
это не про вас
0
Янка / Адказаць
28.05.2015 / 17:55
Няма чаго на Люстэрку крыўдзіцца калі Морда крывая !!! :)))
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру