29.05.2015 / 00:50

Зміцер Панкавец: Таццяна Караткевіч не чалавек, а генератар штампаў Абмяркоўвайце! + Дадалося відэа 151

Паслухаў інтэрв'ю Таццяны Караткевіч на «Белсаце». Склалася ўражанне, што на пытанні адказвае не чалавек, а нейкі генератар штампаў і банальнасцяў. Ніводнай жывой эмоцыі. Думаю, няцяжка распрацаваць камп'ютарную праграмку, якая штампавала б такія адказы пачкамі:

«Наша мэта аб'яднаць людзей, якія хочуць пераменаў, а гэтых людзей больш за 40%. Гэтыя людзі дастойныя таго, каб перамены адбыліся».

«Дзякуючы Народнаму рэферэндуму мы можам дамагчыся, каб улады паважалі сваіх людзей, каб медыцына і адукацыя сталі даступнымі, якаснымі і дастойнымі. Каб наша краіна захавала статус мірнай. Каб адбыліся тыя эканамічныя рэформы, якія дадуць людзям новыя магчымасці працы і сацыяльную абарону».

«Новае ў нас тое, што мы кіруемся інтарэсамі грамадзянаў. Гэта вельмі важна. Мы пайшлі да людзей і спыталіся, якія ў іх праблемы. Мы разам з імі сфармулявалі гэтыя пытанні».

«Мы вырашылі пайсці на выбары, каб голас тых людзей, якія хочуць пераменаў, і менавіта мірных пераменаў, быў пачуты».

«Новае тое, што нашу ідэю падтрымлівае шмат людзей».

«Нас шмат. Гэтыя людзі, якія маюць ідэі для лепшага развіцця, жадаюць нашай краіне толькі лепшага. Вось гэта новае. Мы аб'ядналіся, мы плануем аб'яднацца большымі сіламі, каб наш голас быў пачуты».

«Я зраблю ўсё магчымае, каб наша ідэя перамагла, каб мы змаглі аб'яднаць людзей вакол ідэі мірных пераменаў».

«Мая мэта як палітыка — прадстаўляць інтарэсы грамадзян».

«Трэба данесці самае галоўнае людзям — што яны не вінцікі, што яны не шараговыя, што яны беларусы, што яны вызначаюць свой лёс».

Усё, болей не магу.

Зміцер Панкавец

0
Кеша / Адказаць
28.05.2015 / 20:52
Дмитриев провел профилактическую работу))
0
Мордехай В. / Адказаць
28.05.2015 / 20:55
Трахтар едзе, тыр-тыр-тыр... А што вы хочаце, які бюджэт, такі і крэатыў
0
Берасьцеец / Адказаць
28.05.2015 / 20:55
Нейкі трэнд апошнім часам - кінуць камень у гэтую Караткевіч
Паказаць усе каментары/ 151 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру