Шведская кінастудыя LaserUnicorns апублікавала для вольнага прагляду фільм «Кун-фу лютасць», стылізаваны пад баевікі 80-х гадоў.

Паўгадзінны фільм не спрабуе быць сур’ёзным: наадварот аўтары намагаліся сабраць усе штампы з класікі кіно 80-х і «B-movies» таго часу.

Паліцыянт з Маямі па імі Кун Ф’юры (Kung Fury) — адзіны ў свеце, хто ведае самы набяспечны від кун-фу. Яго калег забівае кун-фу-Гітлер, які перамясціўся з мінулага. У пагоні за ім Кун Ф’юры трапіць да вікінгаў, якія змагаюцца з дыназаўрамі, што страляюць лазерам з вачэй.

Калі сюжэт здаецца вам шаленствам, прыгадайце, што здымаў Галівуд у 1980-я, а тое і ў 90-я. Хіба не кожны элемент ці эпізод «Кун-фу лютасці» ўжо трапляў на вялікія экраны ці наўпрост на касеты. Цяпер усё гэта сабранае ў адной нядоўгай стужцы ды з сучаснымі спецэфектамі.

Галоўную ролю ў фільме выканаў Дэвід Хэсельдорф, вядомы па серыі фільмаў «Рыцар дарог» ды серыяле «Ратаўнікі Малібу. Таксама ён спеў у кліпе «True Survivor» на галоўную тэму фільма.

Бюджэт фільма склаў 630 тысяч даляраў. Грошы на яго сабралі з народных ахвяраванняў на Kickstarter, пры гэтым сабрана было ў тры разы больш за мінімальную неабходную суму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?