Фота: 7daystime.com

Фота: 7daystime.com

Навукоўцы швейцарскай дзяржаўнай арганізацыі Agroscope абверглі уплыў бактэрый на памер і колькасць дзір у сыры, паведамляе The Guardian.

Даследаванне паказала: дзіры ў сыры ўтвараюцца праз трапленне ў малако мікраскапічных часцінак сена.

Каля 98 год лічылася, што дзіры ў сыры робяць бактэрыі. Да такой высновы прыйшоў у сваім даследаванні 1917 года амерыканец Уільям Кларк. Паводле яго высноў, бактэрыі пачыналі размнажацца пасля кісламалочнага браджэння і выпрацоўвалі вуглякіслы газ, што застываў у сыры.

Швейцарцы заўважылі, што за апошнія 10-15 год памер і колькасць дзір у такіх сырах як «Эменталь» і «Апенцэль» зменшылася, хаця тэхналогія іх вырабу не мянялася радыкальна. Але за апошні час швейцарцы перайшлі ад ручной дойкі кароў да аўтаматычных сістэм.

Навукоўцы праверылі гіпотэзу аб тым, што на колькасць і памер дзір уплываюць прымесы ў малаку саламянага пылу і мікрачасцінак сена, што ў меншай колькасці трапляюць у малако пры аўтаматызаванай дойцы.

Праз рэгуляванне памеру часцінак сена ў малацэ навукоўцы здолелі кіраваць колькасцю і аб’ёмам дзір у канчатковым прадукце. Гэта пацвердзіла гіпотэзу, але не дала адназначнага тлумачэння поўнага механізму ўзнікнення дзір у сыры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?