Днямі ў YouTube з'явіўся ролік пад назвай «Адказ расійскай моладзі на санкцыі і абмежаванні». На відэа група напаўаголеных хлопцаў і дзяўчат бегае па зімовым лесе і займаецца спортам.

Закадравы голас у гэты час паведамляе, што Расіі не страшныя санкцыі, бо гэта «нацыя, якая і так выхаваная ў суровых умовах».

«Калі нас заганяюць у пяты кут, мы знаходзім шосты! Нават калі нам перакрыюць кісларод — ды мы *опай навучымся дыхаць!» — абяцаюць героі відэа.

«Дадзенае відэа — гэта крык душы маладога пакалення Расіі, гэта пасланне той частцы сусветнай супольнасці, якое ўсяляк спрабуюць прыціснуць, паказаць жыхароў краіны дурнымі, недалёкімі і агрэсіўнымі. Мы такая ж моладзь, як і ў любой іншай краіне. Гэтак жа жывем, радуемся, любім і імкнемся кожны да сваіх мэтаў. Мы можам пераадолець любыя цяжкасці — гэта робіць нас толькі мацнейшымі. Але вы павінны таксама зразумець, што цярпенню можа прыйсці канец, і тады мы пакажам зубы. За сваю Радзіму мы будзем біцца да канца!» — пішуць стваральнікі роліка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?