30.05.2015 / 13:31

СБУ прыняла меры супраць атручвання Ерафеева і Аляксандрава палоніем 11

У кіеўскім ваенным шпіталі, дзе лечацца затрыманыя расіяне Аляксандр Аляксандраў і Яўген Ерафееў, устаноўленыя сістэмы радыяцыйнай абароны.

Такія меры засцярогі распачала Служба бяспекі Украіны, піша «Новая газета».

Па словах прадстаўнікоў СБУ, якая забяспечвае ахову затрыманых расейцаў, дадзеная мера прынята «ў сувязі з пагрозай замаху на жыцці капітана Ерафеева і сяржанта Аляксандрава з боку расейскіх спецслужбаў».

«Яшчэ адзін інцыдэнт, накшталт ліквідацыі Літвіненкі, нам не патрэбны», — пракаментавалі ў офісе дарадцы кіраўніка СБУ Маркіян Лубкіўскага.

Былы супрацоўнік ФСБ Аляксандр Літвіненка ў 1998 годзе сцвярджаў, што расійскія спецслужбы загадалі яму ліквідаваць алігарха Барыса Беразоўскага, які жыве ў Вялікабрытаніі.

У 2000 годзе збег з Расіі, атрымаўшы палітычны прытулак у Вялікабрытаніі. Аўтар кнігі «ФСБ узрывае Расію».

У 2006 годзе Аляксандр Літвіненка раптоўна памёр ад атручвання радыёактыўным палоніем. Расследаванне гібелі экс-супрацоўніка спецслужбаў у Вялікабрытаніі ідзе па сённяшні дзень.

Брытанскія следчыя лічаць галоўнымі падазраванымі Андрэя Лугавога, былога супрацоўніка спецслужбаў, цяпер — дэпутата Дзярждумы, і бізнэсмена Дзмітрыя Коўтуна.

0
Леся / Адказаць
30.05.2015 / 14:35
О да, сержанта Ерофеева прямо мечтают застрелить из "Искандера"! И уже направили полк на космических кораблях. С секретными атомными пистолетами. Мания величия, сочетающаяся с манией преследования, - страшная штука, вроде снотворного с пургеном.
0
ага-ага! / Адказаць
30.05.2015 / 15:14
Леся, ну ты ж мніш з сябе тут разумніцу вялікую, а сама толькі пускаеш жыдзенькую прапаганду рэжымную пад выбары зачосаныя.
0
NY / Адказаць
30.05.2015 / 15:42
это кто РАПТОЎНА памёр? Литвиненко?! Господа, да он же мучился сколько! внезапно, это когда во время пробежки умирает кто-то, а тут никакой внезапности - расчет был на длительную и мучительную смерть.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру