30.05.2015 / 16:09

Парашэнка ў Адэсе даў Саакашвілі канкрэтныя заданні 16

Фота ТАСС.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прадставіў новага старшыню Адэскай абласной адміністрацыі, якім стаў экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі.

Адпаведную заяву прэзідэнт зрабіў, прыбыўшы ў Адэсу з рабочым візітам разам з новым губернатарам, паведамляе Украінская праўда.

Прадстаўляючы новага кіраўніка, Парашэнка ахарактарызаваў яго як «незалежнага, рашучага чалавека, які змяніў Тбілісі».

«У шматнацыянальнай Адэскай вобласці трэба да кожнага знайсці свае словы», — сказаў Парашэнка, звяртаючыся да Саакашвілі і паўтарыў гэтыя словы на некалькіх мовах — украінскай, рускай, румынскай, балгарскай.

Парашэнка таксама дадаў, што адной з галоўных задач для Саакашвілі стане дэалігархізацыя, каб ва Украіне «больш не было алігархаў».

Сярод задач Саакашвілі таксама — барацьба з карупцыяй, забеспячэнне празрыстасці ў працы мытні і фіскальнай службы, абарона правоў грамадзян і дэмакратыі.

Таксама Парашэнка адзначыў: «Ва Украіне ёсць свой уласны шлях, але прыклад Грузіі дазволіць нам не наступаць на тыя ж граблі, змяняючы краіну».

У сваю чаргу, Саакашвілі адзначыў, што прыехаў у Адэсу не адпачываць і хоча пабудаваць «сталіцу Чорнага мора».

0
Skilled Expert / Адказаць
30.05.2015 / 16:29
Сярод задач Саакашвілі таксама — барацьба з карупцыяй, забеспячэнне празрыстасці ў працы мытні і фіскальнай службы, абарона правоў грамадзян і дэмакратыі. ================================== Саакашвілі kak raz spiec v etich voprosach.
0
Прохожий / Адказаць
30.05.2015 / 17:33
Все хорошо, толькл почему Саакашивли в розыске в родной Грузии?
0
Мой афарызм / Адказаць
30.05.2015 / 17:44
Калі Саакашвілі сказаў - ён зробіць.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру