У выніку анамальнай спёкі ў Індыі загінулі ўжо больш за дзве тысячы чалавек.

Паводле дадзеных індыйскіх уладаў, усяго памёр 2041 чалавек. Пры гэтым чакаецца, што анамальна высокая тэмпература паветра пратрымаецца як мінімум да панядзелка.

У апошнія некалькі дзён сярэдняя тэмпература на тэрыторыі некалькіх індыйскіх штатаў складае 47 градусаў па шкале Цэльсія. Пры гэтым на піку яна дасягала 50 градусаў.

У апошнія месяцы вясны ў Індыі штогод рэгіструецца вялікая колькасць смерцяў з-за высокай тэмпературы паветра. Але цяперашняя спякота стала другой у гісторыі краіны па колькасці ахвяр.

У апошні раз падобнае назіралася ў 1998 годзе, калі з-за анамальна высокай тэмпературы загінулі больш за дзве з паловай тысячы індыйцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?