31.05.2015 / 10:03

Сын міністра адукацыі паступіў у гістарычны клас Ліцэя БДУ 3

Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў прыйшоў на апошні званок у сталічную гімназію №2. У гэтай навучальнай установе 9 класаў скончыў ягоны сын Мікіта.

Па словах міністра, Мікіта паступіў у гістарычны клас Ліцэя БДУ.

«На жаль, не пайшоў па маім шляху, — заявіў міністр у размове з карэспандэнтам «Камсамольскай праўды». — Але ён хоча быць гісторыкам, палітолагам, міжнароднікам. Ну, няхай! Сын удзельнічаў у канферэнцыях, алімпіядах па гісторыі. Яму гэта больш падабаецца».

На ўступных экзаменах у Ліцэй Мікіта Жураўкоў набраў 122 балы (64 па гісторыі Беларусі + 58 па сусветнай гісторыі і грамадазнаўству). Гэта 36 месца са 116 абітурыентаў, якія здавалі іспыты на паступленне па гістарычным профілі. Прахадны бал на грамадаўзнаўчыя навукі складаў 116 балаў.

0
znikla / Адказаць
31.05.2015 / 11:06
Ну і маладзец. Сын прыбіральшчыцы і дачка стаматолага таксама паступілі, і што?
0
?... / Адказаць
31.05.2015 / 22:14
I што ? Нехай вучыцца. Няужо няма цiкавых тэм ?
0
Announcer / Адказаць
02.06.2015 / 13:30
Будзе вывучаць ролю камсамольскіх сходаў у падвышэньні надояў у Лагойскім раёне
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру