31.05.2015 / 10:45

Расійская прапаганда ў істэрыцы: выпускнікі Івана-Франкоўска заспявалі «Я — бандэравец» ВІДЭА 28

Студэнты Івана-Франкоўскага фізіка-тэхнічнага ліцэя-інтэрната на выпускным канцэрце выйшлі на сцэну з песняй «Я - бандэравец!». Відэа з выступу з'явілася на афіцыйным канале навучальнай установы яшчэ два тыдні таму, але расійская прапаганда заўважыла яго толькі цяпер.

Пракрамлёўскі партал Lifenews.ru адзначыў, што «многія карыстальнікі ў каментарах непахвальна адгукнуліся аб выбары музычнага твора». «Вучні Івана-Франкоўскага ліцэя вывучаюць подзвігі ўкраінскіх фашыстаў і нават наведваюць месцы баёў з савецкімі войскамі», — дадаецца ў артыкуле. Цікава, што расійскія прапагандысты замазалі твары навучэнцаў, бо «чырвона-чорнае аддзенне маладых людзей сімвалізуе колеры АУН-УПА, якія цяпер выкарыстоўвае «Правы сектар».

NN.by

0
Андрэй / Адказаць
31.05.2015 / 11:03
Лепей быць бандэрауцам, чым ватникам))
0
Андрэй / Адказаць
31.05.2015 / 11:26
У сучаснасьці, калі мы хочам захаваць незалежнасьць, мы павінны падтрымаць незалежную Украіну і пагадзіцца з яе правам мець свой пантеён герояў, якія змагаліся за яе незалежнасьць. Сярод іх Бандэра, Шухевіч... Натуральна, расейская зомбаскрыня будзе падкрэсьліваць, што бандэраўцы прымалі удзел у карных аперацыях у Беларусі, таксама як і латышы, напрыклад. Іх мэта - падзяліць нас, каб было прасьцей потым праглынуць. Трэба тады спачатку узгадаць, што тут нарабілі па загадзе з Масквы нквэдысты. Як расейцы пасьлядоўна зьнішчалі нашую эліту. Слава Украіне!
0
Маланка / Адказаць
31.05.2015 / 12:00
Гэта, трэба так разумець, псіхічная атака супраць рускіх ? Тых ,хто на брані пісаў "На Львоў". А што ж яны будуць рабіць як пабачаць хор юных бандэраўцаў выпуску яслі-садаўскай группы ці пяцікласнікаў? І яны сабраліся ваяваць гэты народ ?
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру